У Магілёўскі гарвыканкам перадалі 400 подпісаў грамадзян за якасную медыцыну
16 красавіка магілёўскія сябры БХД наведалі гарвыканкам, каб перадаць 400 подпісаў грамадзян, якія падтрымалі кампанію “За якасную медыцыну”.
“Жыхары Магілёва дамагаюцца будаўніцтва новай паліклінікі і пераразмеркавання бюджэтных сродкаў на карысць медыцыны”, – адзначыў прэсавай службе каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.