Актывісты МХД Магілёва і Бабруйска правялі сумесную акцыю (фота)
15 красавіка магілёўскія і бабруйскія Маладыя хрысціянскія дэмакраты, абмеркаваўшы далейшыя планы і акцыі, правялі ў Бабруйску сумесную акцыю па зборы подпісаў “За паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання”.
Актывісты таксама запрасілі на круглы стол работнікаў медыцынскіх устаноў, якія далучыліся да кампаніі.
“Медыцынскія супрацоўнікі ахвотна ставілі подпісы і яшчэ каментавалі прапановы і дапаўнялі сваімі ідэямі і бачаннем гэтай праблемы. Мы абменьваліся кантактамі і запрашалі на круглы стол”, – распавёў прэс-службе БХД каардынатар МХД па Бабруйску Арсень Чыгір.