Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю Партыі БХД

18 красавіка 2016 18:37  |  Галоўныя навіны

Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю Партыі БХД

Вярхоўны суд 18 красавіка ў шосты раз адмовіў у рэгістрацыі Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прызнаўшы законнай адмову ў рэгістрацыі ПБХД Мінюстам. Разам з грамадскімі арганізацыямі агульная колькасць адмоў у спробе легалізацыі хрысціянскіх дэмакратаў у Беларусі ўжо перакрочыла другі дзясятак.

Па словах адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, які прадстаўляў БХД на судовых паседжаннях, адмова ў рэгістрацыі была абсалютна прадказальная.

“БХД працягвае сваю дзейнасць. Відаць, толькі пры змене ўлады ў Беларусі, хрысціянскія дэмакраты ў краіне будуць зарэгістраваныя”, – заявіў ён у каментары прэсавай службе БХД.

Болей навін