19 і 20 красавіка за антыімперскую акцыю будуць судзіць сябраў БХД

19 красавіка 2016 09:37  |  Галоўныя навіны

19 і 20 красавіка за антыімперскую акцыю будуць судзіць сябраў БХД

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска па вуліцы Кірава, 21 разгледзяць адміністратыўныя справы па ч.1. арт.23.34 КаАП над удзельнікамі антыімперскай акцыі, якую 2 красавіка зладзіў Малады Фронт.

Будуць разглядацца ў тым ліку і справы сяброў БХД.

Так, 19 красавіка ў 16.00 пачнецца разгляд справы Наталлі Бордак, 20 красавіка ў 14.00 – Паўла Пракаповіча.

Болей навін