Лідарам меркаванняў у Наваполацку стала кампанія “У абарону жыцця”
Лідарам меркаванняў у Наваполацку стала кампанія БХД “У абарону жыцця”. Такая выснова была зробленая па выніках сустрэчы прадстаўнікоў цэркваў, дабрачынных ды сацыяльна-накіраваных арганізацый.
“Пазнаёміліся паміж сабой, пазадавалі адно аднаму пытанні. Спадзяемся на станоўчыя вынікі і сумесную працу”, – адзначыў каардынатар БХД у Наваполацку Андрэй Гайдукоў.