У Магілёве патрабуюць ад уладаў звярнуць увагу на стан дарог (фота)
У Магілёве Маладыя хрысціянскія дэмакраты патрабавалі ад уладаў звярнуць увагу на стан дарог: па вуліцы Крупскай 176 дарога ўздоўж будынку 10-й паліклінікі, будынкаў нумар 4,6,8,8ж, і таксама дарогу на працягу вуліцы Кар’ернай, якая, па словах мясцовых жыхароў, нягледзячы на даўнія абяцанні ўладаў яе заасфальтаваць, да сённяшняга дня застаецца пясчанай.
“Раз на два гады прыганяюць тэхніку, якая, як кажуць жыхары, не раўняе гэтую дарогу, а толькі ўздымае пыл, а праз некаторы час ямы вяртаюцца на месца. Усе гэтыя вуліцы знаходзяцца побач і перакрыжоўваюцца адна з другой”, – паведаміў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.
22 красавіка былі дасланыя электронныя звароты на сайт Магілёўаблвыканкама ад імя Андрэя Бодзілева і жыхароў пазначаных вуліц.