Таісія Кабанчук: улады навучыліся пісаць адпіскі, а на пытанні грамадзян – маўчанне
У Бабруйску адбыўся круглы стол у рамках кампаніі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі “За якасную медыцыну”, у якім узялі ўдзел актывісты кампаніі, лідары грамадскай думкі, прадстаўнікі іншых партый і арганізацый, эксперты і звычайныя грамадзяне.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі праблемы ў сферы медыцыны, якія тычыліся менавіта бабруйчан. Былі выказаныя прапановы да кіраўніцтва горада.
Таксама быў абмеркаваны адказ з упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама на зварот бабруйскіх актывістаў у Міністэрства аховы здароўя аб адмене пастановы “Аб падвышэнні тарыфаў на платныя медычныя паслугі” ад 5 лютага. Падпісаў адказ начальнік упраўлення Жылін.
“Адпіскі навучыліся пісаць, а каб канкрэтна палепшыць паслугі, аб якіх іх просяць самі грамадзяне, дык і гаворка не ідзе”, – адзначыла каардынатар БХД у Бабруйску Таісія Кабанчук.