Сябры БХД правялі гульню ў велаарыентаванне для моладзі Наваполацка (фота)
Сябры БХД Наваполацка правялі гульню ў велаарыентаванне для моладзі горада. Чацвёра прызёраў атрымалі граматы і прызы.
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, было 8 удзельнікаў гульні.
“Дзякуем нашым адважных удзельнікам, нягледзячы на снег з градам, нягледзячы на магнітныя буры і сонечныя зацьменні, яны зрабілі гэта! Засталося мноства прыемных эмоцый і ўражанняў ад мерапрыемства”, – адзначыў у каментары прэс-службе БХД Андрэй Гайдукоў.