У Бабруйскі гарвыканкам перадалі подпісы за якасную медыцыну (фота)
У Бабруйскі гарвыканкам мясцовыя актывісты перадалі подпісы за паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання ў краіне і горадзе.
Таксама подпісы накіраваныя ў Міністэрства аховы здароўя, Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў і Міністэрства фінансаў.
Подпісы перадалі прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі “Справядлівы свет”, паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар аргкамітэту ў Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.