БХД рыхтуецца да 100-годдзя

25 красавіка 2016 11:59  |  Грамадства

БХД рыхтуецца да 100-годдзя

На выходных сустаршыня БХД Павел Севярынец, сябры Нацыянальнай рады БХД Анатоль Астапенка, Аляксей Васільеў і Антось Куракоў правялі шэраг сустрэчаў на Віцебшчыне з мэтай ушанавання памяці заснавальнікаў БХД.

У Параф’янаве, Барсуках, Глыбокім, Лужках, Ветрыне, Дзісне, Мёрах, Іказні, Барадзенічах, Друі, Ідолце, Шаркаўшчыне кіраўнікі БХД сустракаліся з актывістамі, вернікамі і краязнаўцамі, наведвалі памятныя мясціны, размяшчалі інфармацыю, навязвалі бел-чырвона-белыя стужкі, ставілі знічы.

У Мёрах і Шаркаўшчыне адбыліся нарады з актывістамі БХД.

Распрацаваны дэталёвы план ушанавання памяці Паўла Карузы, Язэпа Германовіча, Францішка Будзькі, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Зянона Якуця, Міхася Пятроўскага, Віктара Шутовіча, Андрэя Цікоты, Адама Станкевіча, Ільдэфонса Бобіча і іншых заснавальнікаў БХД у рэгіёне.

Праз год БХД рыхтуецца адзначыць 100 гадоў з дня заснавання Беларускай Хрысціянскай Дэмакратычнай Злучнасці.

Болей навін