У Маладзечне плануюць пікетаваць супраць будаўніцтва свінакомплексаў
У Маладзечанскі райвыканкам пададзена заяўка на правядзенне пікета супраць будаўніцтва свінакомплексаў ля вёскі Соўлава і ў раёне Палачан.
Мэта пікета – звярнуць увагу на праблему будаўніцтва неэкалагічных свінакомплексаў і парушэнні заканадаўства.
Пікет плануецца правесці 12 траўня ля будынка Маладзечанскага райвыканкама па адрасе вуліца Віленская, 6.
Нагадаем, 9 сакавіка, акурат падчас грамадскіх абмеркаванняў па пытанням будаўніцтва свінакомплекса ля Соўлава, якія мелі доўжыцца месяц – з 26 лютага па 26 сакавіка, Маладзечанскі райвыканкам прыняў рашэнне № 173 “Аб дазволе будаўніцтва аб’екта”, праігнараваўшы грамадскія абмеркаванні.