Алег Аксёнаў: і праз 30 год «Чарнобыль» бярэ свае ахвяры
Напярэдадні дня памяці ахвяр «Чарнобыльскай катастофы, сябры БХД наведалі слаўгарадскі мемарыял знішчаных «Чарнобылем» вёсак, які на кожнай стэле захоўвае назвы былых вёсак.
А ў Магілёве 26 красавіка прайшоў мітынг-рэквіем да Дня памяці ахвяр чарнобыля, удзел у якім прынялі прадстаўнікі усіх дэмакратычных структур і незалежных СМІ гораду. Адкрыў мітынг каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў. Усе выступаючыя адзначалі, што за мінулы час улады мала клапаціліся пра змяншэнне наступстваў радыяцыйнага ўздзеяння на людзей.
“Адмена ільгот «чарнобыльцам», пашырэнне спісу платных медыцынскіх паслуг, выкарыстоўванне забруджаных земляў у сельскай гаспадарцы – ўсё гэта спрыяе таму, што і праз 30 год Чарнобыль бярэ свае ахвяры”, – адзначыў Алег Аксёнаў.