У Гародні актывісты БХД перашкодзілі продажу сцяжкоў з георгіеўскай стужкай
У Гародні беларускія хрысціянскія дэмакраты перашкодзілі распаўсюду чырвоных сцяжкоў з георгіеўскай стужкай.
Для іх распаўсюду адэпты “рускага свету”, як і ў іншых гарадах, выкарыстоўвалі людзей з праблемамі слыху.
“Зрэшты, яны вельмі хутка зразумелі, што з іхным таварам штосьці не так”, – адзначыў актывіст БХД Сяргей Верамеенка.