Уладам Віцебска перадалі больш за 1000 подпісаў за вырашэнне надзённых праблем
27 красавіка каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Севярынец са старшынёй свайго штабу Валерам Спаткаем перадала больш за 1000 подпісаў у абласныя выканкам і савет дэпутатаў, а таксама – ў гарвыканкам і гарсавет.
У калектыўным звароце жыхары мікрараёнаў Віцебска патрабуюць вырашэння надзённых праблем: будаўніцтва паліклінік, школы, дзіцячага садку ды падвышэння якасці медыцынскага абслугоўвання з пэўнымі прапановамі, як гэта зрабіць.
26 красавіка такія ж подпісы былі адпраўлены ў Міністэрствы аховы здароўя ды адукацыі. А 28 красавіка каманда Таццяны Севярынец накіроўваецца да дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Міхаіла Волкава.