На Глыбоччыне ўшанавалі памяць дзеячоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (відэа)

30 красавіка 2016 14:09  |  Грамадства

На Глыбоччыне ўшанавалі памяць дзеячоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (відэа)

Сябры Аргкамітэта па святкаванню 100-годдзя ўтварэння БХД Павел Севярынец і Анатоль Астапенка наведалі заходнюю Віцебшчыну, дзе ўшанавалі памяць дзеячоў міжваеннай БХД.

23 красавіка яны завіталі на Глыбоччыну, дзе наведалі магілу ксяндза Антонія Зінкевіча, а таксама месца, дзе стаяў дом, у якім у міжваенны час жылі Карузы.

Яны запалілі знічы на гэтых месцах, праспявалі гімн “Магутны Божа”. Як адзначыў Павел Севярынец, у наступным годзе памяць пра гэтых людзей будзе ўшаноўвацца больш шырока.

Нагадаем, што ў 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў ад утварэння Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У міжваенны час на тэрыторыі Заходняй Беларусі БХД дзейнічала легальна, яе прадстаўнікі нават уваходзілі ў склад тагачаснага парламента Другой Рэчы Паспалітай. У наш час было шэсць спробаў зарэгістраваць БХД, але пакуль безвынікова.

Westki.info

Болей навін