У Бабруйску працягваецца збор подпісаў за якасную медыцыну (фота)
Бабруйскія актывісты на чале з мясцовым лідарам Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Арсенем Чыгіром працягваюць на вуліцах горада збор подпісаў у падтрымку прапаноў БХД па паляпшэнні якасці медыцынскага абслугоўвання.
Чарговая такая акцыя прайшла 2 траўня.
«Віншавалі з Вялікаднем, размаўлялі пра мясцовыя праблемы і атрымалі шмат цікавага і добрых пажаданняў ў далейшай працы», – адзначыў Арсень Чыгір.