У Віцебску пашырылі алею Герояў Нябеснай Сотні (фота)
У Віцебску 5 траўня сябры аргкамітэту БХД і ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” Алена Шабуня і Таццяна Севярынец пашырылі алею ў гонар Герояў Нябеснай Сотні Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага.
Дасаджана 6 рабінак да ўжо дзвух дзесяткаў дрэўцаў, што добра прыжыліся, паведаміла Таццяна Севярынец.
Па прыкладзе сябраў БХД у мікрараёнах Віцебска каля дамоў з’яўляюцца маладыя дрэўцы. Іх высаджваюць мясцовыя жыхары. Ёсць бярозавыя, сасновыя, кляновыя пасадкі.
Плануецца кожныя восень і вясну пашыраць і падаўжаць алею Героеў.