Менскія сябры БХД правялі акцыю да Дня друку (фота)
5 траўня актывісты менскай гарадской арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі павіншавалі менчукоў з Днём друку.
“Мы віншавалі менчукоў з Днём друку, раздавалі ім новы выпуск газеты «Новы час», распавядалі пра свабодную прэсу і працягвалі збіраць подпісы пад калектыўным зваротам у Міністэрства інфармацыі, «Белпошту» і «Белсаюздрук» з патрабаваннем распаўссюду агульнапалітычнай штотыднёвай газеты «Новы час» у дзяржаўных сетках распаўсюду і ўключыць яе у дадатковы каталог «Белпошты»”, – паведаміла лідар менскай арганізацыі Вольга Кавалькова.
Паводле яе, менчукі з задавальненнем бралі газеты і спыняліся паразмаўляць пра незалежныя СМІ і цэнзуру.