У Оршы прайшоў круглы стол на тэму праблемаў медыцыны
Для ўвядзення прысутных у тэму, напачатку кольнага стала з прэзентацыяй выступіў Яўген Анішчанка, які ў Оршы каардынуе збор подпісаў за паляпшэнне медыцыны. Спасылаючыся на афіцыйныя дадзеныя, ён паказаў, якія недахопы маюцца ў медыцыне Аршанскага раёна і што на гэтую тэму гавораць афіцыйныя асобы. Лічбы статыстыкі і цытаты афіцыйных асобаў выглядаюць прыгожа, але калі чытаць гэта ўсё паміж радкоў, то сітуацыя атрымліваецца іншай. Так, Аршанскі раён паводле лічбаў мае дастаткова і, нават, крыху больш чым прадугледжана сацыяльнымі нормамі, дактароў педыятараў і тэрапеўтаў. Але статыстыка паказвае колькасць ставак, а рэальных дактароў за гэтымі стаўкамі меньш. Таму ў паліклініках бывае, прыём вядуць не дактары, а фельдшары або памочнікі дактароў. Такім жа чынам, выглядае статыстыка па колькасці брыгадаў хуткай дапамогі – колькасць брыгадаў тая якая прадугледжана сацыяльнымі стандартамі, але спецыялістаў у гэтых брыгадах не хапае. Атрымліваецца, што брыгада ёсць і яна падлічана, але камплектацыя яе не поўная. Вузкіх спецыялістаў не хапае, практычна, усіх. І сітуацыя ў медыцыне будзе толькі пагаршацца. Дзяржава не зможа скіраваць на развіццё медычнага абслугоўвання насельніцтва больш грошай – іх, проста, няма і бліжэйшым часам эканамічныя праблемы будуць толькі ўзмацняцца. Рэформы беларускі ўрад не праводзіў ужо даўно і наўрад ці варта чакаць рэформы ў асобнай гэтай сферы. Таму сітуацыя закансервуецца і будзе паступова пагаршацца. Варта нешта мяняць.
У другой частцы размовы любы прысутны мог выказаць сваё меркаванне. І як толькі пачалося абмеркаванне ўсе прысутныя пачалі распавядаць свае негатыўныя гісторыі перасячэння з медыцынай, мадэратарам было даволі складана перавесці размову ад распавядання гісторыяў да прапановаў, а што рабіць.
Па вялікім рахунку, яшчэ напачатку сваёго выступу Яўген Анішчанка агаварыўся, што “калі мы будзем гаварыць пра тое як выправіць сітуацыю, то мы адыйдзем ад медыцыны да палітыкі”. Так і атрымлівалася некалькі разоў, бо праблемы медыцыны не выключна аршанская – яны характэрны для сістэмы ўсёй краіны і мяняць сітуацыю можна толькі на ўзроўні ўсёй краіны, а таму гэта павінны рабіць парламент, урад, прэзідэнт і г.д. Таму і адзін з варыянтаў вырашэння праблемы быў прапанаваны палітычны – набліжаюцца парламенцкія выбары, якія і можна выкарыстаць для магчымага пачатку рэформаў.
Рабочая група створаная на кольным стале ў хуткім часе зробіць шэраг дакумантаў па пытанні, адзін з іх будзе праэкт праграмы для кандыдата ў дэпутаты парламента. Праэкт будзе ўключаць варыянт раформаў сферы медыцыны, раскладзены па пунктах. Гэтай праграмай зможа скарыстацца любы кандыдат у дэпутаты, хаця, зразумела, што кандыдаты ад улады яе не прымуць, проста, з-за нежадання рэформаў.