Пад ціскам таксістаў улады перанеслі тэрміны абавязковай усталёўкі СКПО
Больш за 300 подпісаў сабралі гарадзенскія актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за адмену ўвядзення чыпаў як сродкаў падатковага кантролю для таксістаў. Па словах каардынатара кампаніі Сяргея Верамеенкі, існуе дастаткова спосабаў праверыць працу перавозчыка, а ўсталяванне такіх чыпаў вымагае ад таксістаў вялікіх грашовых выдаткаў.
Актывіст адзначыў, што ўлады часткова пайшлі на папятную, бо спачатку патрабаванне было, каб СКПО (сродак кантролю падатковых органаў) было ўсталявана з 1 ліпеня, але цяпер тэрмін адкладзены да 1 жніўня.
Да збору подпісаў далучыліся Мінская і Віцебская вобласць. Падпісныя аркушы накіроўваюцца ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет Міністраў, мясцовы аблвыканкам.
Агулам у Гродне было собрана больш за 3000 подпісаў па праблемах ЖКХ, парковак, рамонту дарог, праблемах пенсіянераў, прадпрымальнікаў і таксістаў, паведаміў прэсавай службе БХД каардынатар па Гродзенскай вобласці Мікола Баўсюк. Таксама актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі сумесна з жыхарамі пачалі збор подпісаў за стварэнне пад’езду да ганку паліклінікі №1 згодна з нормамі безбар’ернага асяроддзя.