У Бабруйску абмеркавалі “Алексіевіч на Свабодзе” (фота)
У Бабруйску па ініцыятыве сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Людмілы Баевай адбылося абмеркаванне кнігі “Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе”.
Удзел у абмеркаванні кнігі, у якой сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігоддзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Святланай Алексіевіч, дыскусіі з ёй, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі лаўрэатку Нобэлеўскай прэміі, узялі прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў.