Сышоў з жыцця магілёўскі сябар БХД Андрэй Марозаў
З прычыны інфаркту сышоў з жыцця сябар магілёўскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Андрэй Марозаў. Яму ішоў 42-ы год. Пра гэта паведаміў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Сябрамі БХД з’яўляюцца і два браты памерлага – Алег і Уладзімір.
БХД выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім Андрэя Марозава.