У Берасці адбудзецца вечарына памяці Алеся Чаркашына
14 чэрвеня (у аўторак) а 18.00 у Берасьці па адрасе вул. 17 верасьня 22-24 (“Брэсцкі кур’ер”) пройдзе вечарына памяці Алеся Чаркашына. Будуць бацька і брат Алеся і кіраўніцтва БХД.
Адбудзецца прэзентацыя праекту помніка і збор сродкаў на помнік (ужо сабралі каля 3000 з 4000 патрэбных).
Запрашаем да ўдзелу неабыякавых і журналістаў.