Віталь Рымашэўскі: важна зламаць сцэнар уладаў (фота)
12 чэрвеня ў Магілёве адбылася партыйная школа для каманды прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рамках парламенцкай кампаніі Алега Аксёнава. Магілёўскія актывісты БХД працягваюць кампанію па паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання для ўсіх гараджанаў.
У мерапрыемстве прыняў удзел сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
“Сёння сцэнар беларускіх уладаў – прызначыць у Палату двух-трох апазіцыянераў. Няважна, якія ў іх будуць прозвішчы. Але яны разлічваюць такім чынам легітымізаваць Палату ў вачах міжнароднай супольнасці пры адсутнасці свабодных і справядлівых выбраў у Беларусі. І толькі вылучэнне моцных кандыдатаў, такіх як Алег Аксёнаў, правядзенне моцнай кампаніі назірання, якая зробіць відавочнымі брутальныя фальсіфікацыі з мэтай не прапусціць незалежных ад уладаў людзей, можа зламаць сцэнар уладаў. Таму надзвычай важнае вылучэнне прамоўцаў БХД, назіранне, каб даказаць і давесці да беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці, што свабодных выбараў і легітымнага парламенту ў Беларусі няма”, – падкрэсліў ён.