Наваполацкі ГАУС: фатаграфаваць міліцыянтаў можна

18 чэрвеня 2016 13:23  |  Грамадства

Наваполацкі ГАУС: фатаграфаваць міліцыянтаў можна

Дзеючым заканадаўствам Беларусі не забараняецца фатаграфаваць супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў пры ўмове, што гэта не перашкаджае супрацоўнікам міліцыі выконваць свае абавязкі.

Такі адказ атрымаў каардынатар аргкамітэту Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Наваполацку Андрэй Гайдукоў з мясцовага ГАУС.

“Неаднаразова актывістаў дэмсіл прымушалі выдаляць фотаздымкі міліцыянтаў, перыядычна кагосьці везлі ў ГАУС дзеля таго, каб іх выдаліць там. Такім чынам паведамляю, грамадскасць, – фатаграфаваць міліцыянтаў дазволена”, – адзначыў ён.

Болей навін