Запрашаем журналістаў на Канферэнцыю з удзелам кіраўніцтва Еўрапейскай народнай партыі

29 чэрвеня 2016 13:41  |  Галоўныя навіны

Запрашаем журналістаў на Канферэнцыю з удзелам кіраўніцтва Еўрапейскай народнай партыі

Запрашаем журналістаў узяць удзел у Канферэнцыі “Кансерватыўныя каштоўнасці ў сучаснай палітыцы” з удзелам прадстаўнікоў дэлегацыі Еўрапейскай Народнай Нартыі (ЕНП) у складзе Антоніо Лопеса (генеральны сакратар), Галіны Фаменчэнка (старшы палітычны дарадца), Патрыка Фолера (міжнародны сакратар) / Antonio Lopez-Isturiz, MEP, EPP Secretary General, Patrick Voller, EPP International Secretary, Galina Fomenchenko, EPP senior Political Adviser, якія наведаюць Беларусь з працоўным візітам 30 чэрвеня.

Падчас Канферэнцыі плануюцца выступы Antonio Lopez-Isturiz, MEP, прадстаўнікоў правацэнтрысцкіх арганізацый Беларусі («Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух “За свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя), а таксама абмеркаванне і дыскусія з удзелам прадстаўнікоў СМІ, удзельнікаў і слухачоў.

Канферэнцыя арганізуецца Правацэнтрысцкімі сіламі Беларусі сумесна з Еўрапейскай народнай партыяй (ЕНП) і пройдзе ў рамках візіту прадстаўнікоў EPP GROUP у Беларусь. Падчас візіту запланаваны сустрэчы з беларускімі ўладамі і дэмакратычнай супольнасцю.

Час правядзення: 30 чэрвеня з 14 30 – 17 00
Месца правядзення: Гатэль Renaissance Minsk (Ренессанс Минск)
Адрас: 220036, Рэспубліка Беларусь, Мінск, праспект Дзяржынскага, 1Е.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, даслаўшы ліст на адрас:[email protected]. У тэме ліста трэба пазначыць “канферэнцыя”, а ў целе – імя і прозвішча, назву СМІ, які Вы прадстаўляеце, кантактны тэлефон і электронны адрас.

Апошні тэрмін для рэгістрацыі на мерапрыемства: 29 чэрвеня 2016 г., 21.00

Тэлефон для кантактаў: 8 (029) 763-59-54.

ПРАГРАМА

Канферэнцыя

«Кансерватыўныя каштоўнасці ў сучаснай палітыцы.”

14 00 – 14 30 рэгістрацыя ўдзельнікаў.

14 30 – 14 40 прывітальнае слова, Аляксандр Мілінкевіч лаўрэат прэміі імя Андрэя Сахарава.

14 40 – 15 00 “Еўрапейская народная партыя і кансерватыўныя каштоўнасці ў сучаснай еўрапейскай палітыцы”. Antonio López Istúriz, генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), дэпутат Еўрапарламента.

15.00 – 15.15 «Каштоўнасная аснова беларускай палітыкі і электаральныя кампаніі” Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі.

15.15 – 15.30 «Еўрапейская будучыня Беларусі ў кантэксце знешнепалітычных выклікаў.» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Руху “за свабоду”

15.30 — 15.45 «Стратэгічныя перспектывы правацэнтрысцкіх сілаў Беларусі»
Віталь Рымашэўскі, су-старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

15.45 – 16 10 адказы на пытанні, дыскусія з удзелам рэгіянальных дэлегатаў – прадстаўнікоў правацэнтрысцкіх арганізацый Беларусі ( «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух “За свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) і запрошаных журналістаў.

Болей навін