Гамельчукі адказалі перфомансам на “наезд” чыноўнікаў на плошчу Леніна (фота)
Перфоманс “Наезд” адбыўся 11 ліпеня ў Гомлі. Грамадскія актывісты Андрэй Аксёнаў (Наш Дом) і Аляксандр Шарыпаў (БХД) змясцілі на плошчы Леніна кардонныя макеты машын з прозвішчамі чыноўнікаў, адказных за рашэнне ўладаў будаваць 3 падземныя пераходы на цэнтральнай плошчы горада.
На думку актывістаў, на плошчу “наехалі” Павал Паўлаў – першы намеснік старшыні гарвыканкама, Алена Лук’яненка – галоўны архітэктар Гомля, Уладзімір Сенажэнскі – дырэктар “Кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва горада Гомля”, і Ігар Макушэнка – начальнік кіравання ДАІ УУС аблвыканкама.