Вольга Кавалькова падала скаргу на кандыдата ад “Белай Русі”
Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху, прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Дамброўскай выбарчай акрузе № 103 у Мінску Вольга Кавалькова падала скаргу ў акружную камісію на прадстаўніка ўладаў на акрузе – старшыню Фрунзенскай раённай арганізацыі “Белай Русі” і сябра КПБ Віталія Місеўца.
“На мяне паступаюць скаргі у той час, як асноўны канкурэнт раздае сваю біяграфію – па сутнасці агітацыйныя матэрыялы – мінакам ужо на этапе збору подпісаў. На гэта камісія чамусьці не звяртала ўвагу”, – адзначыла ў каментары bchd.info Вольга Кавалькова.
Нагадаем, 11 ліпеня паступілі скаргі на выкарыстанне Вольгай Кавальковай на пікетах бел-чырвона-белага сцяга з сіняй зоркай.