У Віцебску пікет БХД спрабавалі прагнаць ад крамы “Ніка” (фота)

14 ліпеня 2016 17:38  |  БХД

У Віцебску пікет БХД спрабавалі прагнаць ад крамы “Ніка” (фота)

У Віцебску спрабавалі прагнаць пікет БХД ля крамы “Ніка”, які стаяў у падтрымку прамоўцы хрысціянскіх дэмакратаў Алены Шабуні. З крамы выйшаў ахоўнік і прапанаваў сысці. Яму патлумачылі, што пікет тут не забаронены, актывістка Таццяна Севярынец паказала раздрукоўку пастановы гарвыканкама аб забароненых месцах.

“Не магу ўявіць, аб чым думае гаспадар крамы, калі давярае такім людзям ахову крамы і ўсяго, што там ёсць, калі ахоўнік проста не разумее элементарных рэчаў і нават надрукаваны тэкст зразумець не можа. Праз некалькі хвілін пасля размовы з ахоўнікам прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Усё ж такі патэлефанаваў у Чыгуначны РАУС, хаця мы яму прапаноўвалі паклікаць загадчыка крамы. Добра ведаю, што ўчастковыя інспектары загружаны працай больш, чым трэба. Ахоўніку крамы пашчасціла, што маёр міліцыі не склаў на яго пратакол за ілжывы выклік”, – адзначыла Алена Шабуня.

По словах Алены Шабуні, часам людзі падыходзяць да пікетаў, ідучы проста на бел-чырвона-белы сцяг. “На жаль, такіх было няшмат. Да большасці мінакоў пікетоўцы самі звярталіся, прапаноўвалі пазнаёміцца з інфармацыяй і падтрымаць. Рэакцыя была розная: некаторыя адгукаліся на прапанову, вывучалі інфармацыю і падтрымлівалі, некаторыя прабачаліся, што спяшаюцца. Але вельмі шмат было людзей, якія рабілі выгляд, што не бачаць пікетоўцаў і не чуюць, як іх вітаюць”, – заявіла яна.

Было і некалькі сталых жанчын, якія паставілі самі подпісы, а потым запрашалі іншых людзей звярнуць увагу на інфармацыю на стэндзе і падтрымаць. “Некаторыя казалі, што баяцца падтрымаць незалежных кандыдатаў, бо страцяць працу. Іншыя рабілі выгляд, быццам бы яны нікога не хочуць падтрымаць, бо нікому не вераць, але і за гэтым хаваўся страх. Мужчына, на выгляд гадоў так за 50, адказаў: “Я нікога не падтрымліваю і нікому не веру, нават Лукашэнку””, – адзначыла Алена Шабуня.

Болей навін