Дэпутата ад БХД спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за “байкотную агітацыю”
Пасля публікацыі ў СМІ матэрыялаў пра тое, што жыхары вёскі Кабакі Бярозаўскага раёну могуць адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за дрэннай якасці вады ў вёсцы, дэпутата мясцовага сельсавету ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валера Білібуху спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за заклікі да байкоту выбараў.
Паводле яго, яму на працу тэлефанавалі з КДБ, пагражаючы адказнасцю за агітацыю за байкот, а таксама распытваючы падрабязнасці сходу жыхароў Кабакоў. “Але ж няўдзел у выбарах, гэта не агітацыя за байкот”, – адзначыў сайту bchd.info Валер Білібуха.
Ён таксама паведаміў, што з прычыны грамадзянскай актыўнасці з-за “добразычліўцаў” у яго могуць узнікнуць праблемы з працай: калі не звольняць, дык не працягнуць кантракт, які скончваецца ў 2017 годзе.