Прадстаўнікі правацэнтрысцкіх сілаў правялі сумесны пікет у Мінску (фотарэпартаж)
Арганізацыі і партыі Правацэнтрысцкай кааліцыі – Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і Рух “За Свабоду” – 16 ліпеня ў Мінску ля Камароўскага рынку правялі агульны пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сваіх сябраў.
Удзел у акцыі ўзялі як самі актывісты, гэтак і кіраўніцтва кааліцыі – Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрась Губарэвіч.
Акцыя суправаджалася бурнымі дыскусіямі з мінакамі, якія задавалі пытанні кандыдатам і збіральнікам подпісаў.