Пікеты БХД у Ракаве і Івянцы прайшлі з партрэтамі зніклых і загіблых палітыкаў і журналістаў (фота)
16 ліпеня ў Ракаве і Івянцы прайшлі пікеты прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Валожынскім раёне Паўла Пракаповіча.
На пікетах былі выстаўленыя партрэты беларускіх палітыкаў і журналістаў, якія зніклі або раптоўна памерлі за гады аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі.
“Лічу, што важна памятаць аб загінуўшых патрыётах Беларусі, якія аддалі сваё жыццё за тое, каб мы жылі ў свабоднай і дэмакратычнай краіне”, – адзначыў ён.