За Таццяну Севярынец сабралі больш за 1 тыс. подпісаў
Ініцыятыўная група сабрала ў падтрымку прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, каардынатара аргкамітэту БХД па Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяну Севярынец больш за 1 тыс. подпісаў.
Як адзначыла сама Таццяна Севярынец у каментары bchd.info, сёння, 19 ліпеня, сябры групы яшчэ працягнуць збор подпісаў па кватэрах, а ўжо з наступнага дня асноўны акцэнт будзе рабіцца на працу на пікетах на вуліцах Віцебска.
Прамоўца БХД балатуецца па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18.