27 ліпеня ля менскага ГУМа правацэнтрысцкі пікет да гадавіны Дэкларацыі незалежнасці
27 ліпеня ў Менску дя ГУМа адбудзецца пікет Правацэнтрысцкай кааліцыі ў гонар 26-й гадавіны абвяшчэння дэкларацыі незалежнасці Беларусі.
Удзел у пікеце возьмуць кіраўнікі арганізацый кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрый Губарэвіч ды прамоўцы падчас парламенцкай кампаніі.
Пачатак пікету а 18:00. Запрашаем усіх, каму неабыякавы лёс і незалежнасць Беларусі, прыйсці і ўзяць удзел у пікеце.