БХД патрабуе дэталёвага расследвання жудаснага забойства Паўла Шарамета
У сераду 20 ліпеня ў Кіеве загінуў вядомы беларускі журналіст, заснавальнік “Беларускага Партызана” Павел Шарамет.
Павел Шарамет нарадзіўся ў Менску ў 1971 годзе.
У пачатку 1990-х стаў вядучым папулярнай беларускай грамадска-палітычнай праграмы “Праспект”, дзе абараняў дэмакратычныя каштоўнасці. У 1997 годзе быў арыштаваны спецслужбамі Лукашэнкі і вызнаны палітвязнем.
Нейкі час працаваў на высокіх пасадах на расейскай тэлевізіі, але быў звольнены з ОРТ “за русафобію”.
Заснаваў партал “Беларускі Партызан”.
Апошнія гады працаваў ва Ўкраіне, у выданні “Українська правда” і “Радіо Весті”.
Машына, у якой Павел выехаў на працу, узарвалася ў цэнтры Кіева.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае спачуванне сям’і, родным і сябрам Паўла Шарамета – і патрабуе дэталёвага расследвання гэтага жудаснага забойства.
Супакой, Госпадзе, ягоную душу.
Вечная памяць.