На пікеце ў Маладзечна актывісты БХД заклікалі абіраць жыццё (фота)
У Маладзечне на пікеце ў падтрымку прамоўцы БХД Паўла Пракаповіча таксама збіралі подпісы ў абарону права беларускіх дзяцей на жыццё .
З 1945 года ў Беларусі толькі па афіцыйных дадзеных было абартавана каля 8,7 млн дзяцей. Гэта амаль усё насельніцтва сённяшняй Беларусі.
“Аборты – беларуская нацыянальная праблема, забойствы ненароджаных дзяцей павінны быць спынены. Падчас пікета актывісты БХД распавядалі жыхарам Маладзечна пра праблему і наступствы незваротных памылак, пра шляхі пераадолення жыццёвых цяжкасцяў і перавагі выбару жыцця”, – адзначыў Павал Пракаповіч.