У Гародні на пікетах БХД мінакі фатаграфуюцца з бел-чырвона-белым сцягам (фота)
20 ліпеня пікеты ў Гародні за прамоўцу Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міколу Баўсюка прайшлі спакойна, калі не лічыць мацюкоў ад двух чалавек “у цывільным” і аднаго пажадання “Сталіна на вас усіх”.
“Збор подпісаў праходзіў у станоўчай атмасферы. Людзі здымалі на свае камеры нас з бел-чырвона-белым сцягам і з вялікім задавальненнем фатаграфаваліся самі. Вельмі многа прыйшлося выслухаць скаргаў на сённяшнюю сітуацыю ў краіне. Асабліва ад людзей пенсійнага ўзросту. Галоўнае – нізкія заробкі і пенсіі, высокія цэны і недасяжнасьць дзяржчыноўнікаў. Губляе ўлада свой электарат, а можа, ужо згубіла. Каб далі пабачыць, што там у бюлетэнях, дык дакладна пераканаліся б”, – адзначыў гарадзенскі гарадскі каардынатар БХД Сяргей Верамеенка.
Паводле яго, у Гародні толькі на пікетах БХД па стане на 20 ліпеня ў назіранне запісалася больш за 20 чалавек.