Заўтра ля менскага ГУМа вялікі правацэнтрысцкі пікет
27 ліпеня ў Менску ля ГУМа адбудзецца пікет Правацэнтрысцкай кааліцыі ў гонар 26-й гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці Беларусі.
Удзел у пікеце возьмуць кіраўнікі арганізацый кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрый Губарэвіч ды прамоўцы падчас парламенцкай кампаніі.
Пачатак пікету а 18:00. Падчас пікету прамоўцы Правацэнтрысцкай кааліцыі будуць зачытваць тэксты знявечаных сённяшняй уладай Дэкларацыі незалежнасці і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Запрашаем усіх, каму неабыякавы лёс і незалежнасць Беларусі, прыйсці і ўзяць удзел у пікеце.