Мінскі салярый аштрафавалі за пашкоджанне гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Мінска да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнула прадстаўніка салярыя «Sun Breeze» за парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка (артыкул 21.13 КаАП). Адпаведны адказ атрымаў намеснік старшыні аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнага руху Максім Гацак.
Такое рашэнне вынесенае на падставе таго, што кіраўніцтва салярыя незаконна ўстанавіла кандыцыянер на фасадзе жылога дома па вуліцы Ленінградскай, 3, які адносіцца да спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
У адрас салярыя “Sun Breeze” накіравана прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў і дэмантажы кандыцыянера.