Прамоўца БХД у Мазыры: альтэрнатыва гэтай уладзе павінна быць
26 ліпеня ў Мазыры адбыўся пікет з удзелам прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Мікалая Чэчкі, сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага і іншых актывістаў БХД.
На пікеце было сабрана больш за 50 подпісаў у падтрымку прамоўцы. Людзі, асабліва прадпрымальнікі, абураліся тым, што ўлада замоўчвае давядзенне да самагубства падатковай інспекцыяй прадпрымальніцы з Гомеля пасля канфіскацый і накладання на яе вялікіх штрафаў.
“Гэта сапраўды жахлівы факт. І вінаваты ў гэтым тыя прадстаўнікі рэжыму, якія ствараюць атмасферу страху, запужвання і, па сутнасці, рабуюць беларусаў, рабуюць прадпрымальнікаў – тых, хто дае перспектывы развіцця беларускай эканомікі. Хрысціянскія дэмакраты будуць патрабаваць пакарання вінаватых”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Настаўнік, прамоўца БХД Мікалай Чэчка з Лельчыц:
“Я стаў прамоўцам БХД, бо бачу, як бяднеюць нашы людзі, бачу, што няма праўды і справядлівасці. І альтэрнатыва гэтай уладзе павінна быць”.