Таццяна Шамбалава: забойства жывёл у беларускіх гарадах трэба спыніць
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Крычаўскай акрузе Таццяна Шамбалава выступае за рэфармаванне заканадаўства па абыходжанні з жывёламі.
“Мая даўняя мара, каб у беларускіх гарадах не забівалі бяздомных жывёлаў. Гэта дзікунства. Забойства не прыводзіць да іх знікнення. Трэба ісці шляхам цывілізаваных краін і стэрылізаваць такіх жывёл. Гэтае палепшыць і бяспеку ў нашых гарадах, і зробіць наша грамадства больш чалавечным”, – адзначыла яна ў каментары bchd.info.