Правацэнтрысты правялі пікет незалежнасці ў Менску (фота)
Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі правялі 27 ліпеня ў цэнтры Менску пікет, прысвечаны 26-й гадавіне абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Акцыя прайшла ля ўваходу ў ГУМ.
У пікеце ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, прамоўцы арганізацый кааліцыі – Вольга Кавалькова, Марына Хоміч, Максім Гацак, Мікалай Казлоў, Вольга Маёрава, Ганна Канапацкая, Віктар Янчурэвіч ды іншыя.
Яны зачыталі праз мегафон тэкст дэкларацыі, прынятай у 1990 годзе.
За пікетам назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія здымалі ўсё на некалькі відэакамер.
Фота з акаўнтаў Facebook Віталя Рымашэўскага і Анатоля Лябедзькі