У Віцебску 27 ліпеня адсвяткавалі Правацэнтрысцкім пікетам (фота)
Па ініцыятыве спікераў БХД Таццяны Севярынец і Алены Шабуні ў Віцебску 27 ліпеня адбыўся сумесны пікет Правацэнтрысцкай кааліцыі, у якім прынялі ўдзел Алена Шабуня, Таццяна Севярынец, Георгій Станкевіч, Ірына Яскевіч.
Пікет прайшоў у цэнтры горада каля гандлёвага цэнтра “Марка-Сіці”. Спікеры віншавалі мінакоў гучнымі воклічамі «Жыве Беларусь!» са святам незалежнасці, абмяркоўвалі хвалюючыя пытанні.
Запланаваныя спевы “Магутны Божа” і песню барда Георгія Станкевіча пад гітару прыйшлося выконваць на другім баку вуліцы, бо вельмі гучная рэклама з вялікага экрана гандлёвага цэнтра не давала магчымасці нават пачуць суразмоўцаў.
Усё, што адбывалася, актыўна здымалі на камеру людзі ў цывільным.