1 жніўня – прэс-канферэнцыя лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі
У панядзелак, 1 жніўня, у 9.00 у сталічным офісе АГП адбудзецца прэс-канферэнцыя лідараў Правацэнтрысцкай кааліцыі.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, спікеры ад кааліцыі.
Яны падвядуць вынікі першага этапу выбарчай кампаніі.
У цэнтры ўвагі
– Вылучэнне прадстаўнікоў ПЦ у склад участковых выбарчых камісій
– Ціск на спікераў ПЦ
– Сумесная праца кааліцыі ў рэгіёнах
– Планы сумесных дзеянняў пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
Дата і час: 1 жніўня (панядзелак), пачатак у 9.00
Месца правядзення: Цэнтральны офіс АГП, размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 22-1701 (17-ы паверх), тэл. 289-50-09.