БХД прыняла ўдзел у футбольным турніры Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі

01 жніўня 2016 13:43  |  Грамадства

БХД прыняла ўдзел у футбольным турніры Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі

Традыцыйны футбольны турнір Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі прайшоў 31 ліпеня ў Менску. 19-ы па ліку турнір быў прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Пераможцам стала каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая ў фінале сустракалася з камандай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Асноўны час матчу завяршыўся безгалявой нічыёй, а ў серыі пенальці больш удачлівымі аказаліся гульцы БАЖа – 2: 1.

Трэцяе месца ў каманды Беларускага Руху, якая ў матчы за бронзу ўпэўнена перамагла каманду Партыі БНФ – 4:0.

Усяго ў гэтым годзе ўдзел у турніры прынялі сем каманд. Акрамя першай чацвёркі гэта таксама каманды Беларускага Хельсінскага камітэта, аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і руху «За Свабоду».

Адзначым, што каманды АГП, Партыі БНФ і БАЖ (зборная журналістаў) – сталыя ўдзельнікі Кубка Свабоды.

«Гэта выдатна, што ёсць турнір, з такім пазітыўным дасье, з прывязкай да гісторыі і людзям якімі можа ганарыцца Беларусь! І не важна, хто атрымлівае пераходзячы кубак, тут выйграюць усе ўдзельнікі, тых, хто прайграў не бывае», – лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Naviny.by

Болей навін