БХД заклікае падтрымаць арыштаванага ўдзельніка Плошчы – і збірае камітэт “Свабоду палітвязням!”
Арыштаваны ўдзельнік Плошчы 2010 Уладзімір Кондрусь з Рудзенску галадае ў СІЗА-1.
Па-першае, просім пісаць яму лісты падтрымкі: Менск, Валадарскага, 2, 220050.
Па-другое, запрашаем ўсіх зацікаўленых на сустрэчу аргкамітэту “Свабоду палітвязням!” у справах Пальчыса, Кондруся, Жамчужнага, Жалнова, Бандарэнкі і іншых у пятніцу 5 жніўня а 12.00 (Чарнышэўскага, 3).
– “Выбары паводле Ярмошынай” і еўрапейская “лібералізацыя” – толькі шырма, за якой па-ранейшаму адбываюцца ўціск, гвалт і рэпрэсіі, – кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец. – Нам трэба быць салідарнымі і рабіць усё магчымае дзеля абароны беларусаў. Кажуць, што “старонка 2010 года перавернутая” – але за што збіраюцца судзіць Кондруся? Нам кажуць, што ў Беларусі няма палітвязняў – а як быць з Жамчужным, Пальчысам, Паліенкам і іншымі? Заклікаю ўсіх неабыякавых у пятніцу а 12.00 сабрацца разам у справе вызвалення палітвязняў.