БХД рыхтуе 100-годдзе ў Заходняй Беларусі: падарожжа па 14 гарадах і вёсках (фота)
8-9 жніўня сустаршыня БХД Павел Севярынец з жонкай Вольгай, а таксама сябра Нацыянальнай рады БХД Анатоль Астапенка ў рамках падрыхтоўкі стагоддзя БХД ў 2017 годзе наведалі 14 гарадоў, мястэчак і вёсак Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны: Наваградак, Слонім, Поразава, Шурычы, Новыя Засімавічы, Пружаны, Берасце, Кобрын, Бярозу, Івацэвічы, Целяханы, Бабровічы, Пінск, Гарадзішча.
Гэтыя мясціны звязаныя з жыццём і дзейнасцю выбітных хрысціянскіх дэмакратаў ХХ стагоддзя: Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага, Пятра Татарыновіча, Адама Лісоўскага, Люцыяна Хвецькі, Баляслава Пачопкі, Антонія Сангайлы, Францішка Рамейкі, Віктара Ярмалковіча, Язэпа Найдзюка, Вячаслава Багдановіча, Станіслава Глякоўскага.
БХД рыхтуе цэлую праграму мерапрыемстваў дзеля ўшанавання памяці дзеячаў БХД: перайменаванне вуліцаў, усталяванне крыжоў і шыльдаў, канферэнцыі, выданне кнігаў, распаўсюд буклетаў, экскурсіі і набажэнствы.