Адміністратыўныя справы супраць Таццяны Севярынец і Алены Шабуні спыненыя
Лідарам хрысціянскіх дэмакратаў Віцебска Таццяне Севярынец і Алене Шабуне 10 жніўня паведамілі, што ўзбуджаныя ў дачыненні да іх адміністратыўныя справы за пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, які прайшоў 27 ліпеня ў цэнтры горада, спыненыя.
Сёння актывісткі плануюць забраць афіцыйныя пастановы, паведаміла bchd.info Таццяна Севярынец.
Яна таксама нагадала, што 9 жніўня яны напісалі скаргу на палкоўніка міліцыі Ігара Скарыновіча, на падставе рапарту якога і былі ўзбуджаныя справы. Пры гэтым у рапарце стаяла дата пікету 17 ліпеня.