Чвэрць высунутых прамоўцаў БХД не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты
З 32-х прамоўцаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія былі высунутыя кандыдатамі ў дэпутаты, восем не былі зарэгістраваныя ўладамі.
У прыватнасці, не зарэгістраваныя Дзмітрый Тамашэвіч (Аршанская гарадская акруга № 25), Дзяніс Дашкевіч (Рагачоўская акруга № 45), Мікалай Салянік (Гродзенская сельская акруга № 53), Бэла Дашкіна (Лідская акруга № 55), Антон Войцехаў (Дзятлаўская акруга № 56), Ядзвіга Угольнік (Сеніцкая акруга № 76), Максім Лойка (Заслаўская акруга № 77), Павел Пракаповіч (Маладзечанская акруга).
“Мы лічым незаконнымі адмовы ў рэгістрацыі нашым прамоўцам. Шмат адмоў было звязана са звесткамі, якія былі пададзеныя ў падатковай дэкларацыі. Гэта абсалютна тэхнічны момант, але камісіі, замест таго, каб супрацоўнічаць з кандыдатамі, шукаюць зачэпку, каб іх не зарэгістраваць. Мы будзем аспрэчваць нерэгістрацыю. У некаторых выпадках парушэнні камісіі відавочныя. Так, у выпадку Антона Войцехава ім не хапіла пячаткі, хаця ніякіх удакладненняў яны не прасілі падчас праверкі. За прададзены некалькі гадоў таму прычэп ад машыны не зарэгістравалі Ядзвігу Угольнік. Так што відавочнае жаданне ўладаў любым чынам пазбавіць хрысціянскіх дэмакратаў магчымасці працы з грамадзянамі”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.