Павел Севярынец сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ПА АБСЕ
Сустаршыня БХД Павел Севярынец у нядзелю ў складзе дэлегацыі лідараў дэмакратычных сіл сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Кентам Харстэдам.
Кент Харстэд быў прызначаны спецыяльным каардынатарам місіі назіральнікаў АБСЕ падчас кампаніі 2016 года ў Беларусі – і прыляцеў у Менск азнаёміцца з сітуацыяй напачатку “агітацыйнага этапу выбарчай кампаніі”.
Павел Севярынец распавёў спадару Харстэду пра шматлікія парушэнні прынцыпаў АБСЕ на “выбарах” 2016 года, наяўнасць палітвязняў, нерэгістрацыю партыі БХД і рэпрэсіі супраць актывістаў.
На думку сустаршыні БХД, хто мае вочы – той бачыць: выбараў у Беларусі няма, і прызнанне легітымнасці “Палаты Прадстаўнікоў” новага склікання ўжо цяпер супярэчыць праграмным дакументам АБСЕ.